День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

Пасля летніх канікул за парты селі 122 вучні нашай школы.

З задавальненнем мы прынялі ў нашу школьную сям'ю вучняў і выхаванцаў Бабічоўскай пачатковай школы-сада і частку вучняў Узрэцкай сярэдняй школы. Першага верасня адбылася святочная лінейка, на якой асаблівая ўвага – нашым першакласнікам. У 2017/2018 навучальным годзе іх у класе будзе трынаццаць вучняў. Разам з класным кіраўніком Лявонавай Дзіянай Веньямінаўнай  пад музыку і апладысменты першакласнікі выйшлі на сваю першую лінейку.
          Шмат цёплых слоў вучні, настаўнікі і бацькі пачулі ад прысутных на лінейцы гасцей: кіраўніка справамі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Султанавай І.А., намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" Дубаўка В.У., метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Казловай В.А. Першы званок, які далі вучань дзявятага класа  Бондар Мікіта і вучаніца першага класа Сойка Насця, пазваў усіх у Краіну Ведаў.