День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

Днямі да нас школу завітала Ганна Браніславаўна Зінкевіч, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

 

Нагода вельмі прыемная – выйшаў зборнік вершаў “Пяшчота позніх хрызантэм”. І гэтай навіной Ганна Браніславаўна спяшалася падзяліцца з калектывам і вучнямі нашай школы, бо на працягу трыццаці год яна тут выкладала родную мову.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марцінкевіч Наталія Анатольеўна нагадала прысутным на прэзентацыі зборніка педагогам і вучням пра творчы і працоўны шлях Ганны Браніславаўны, пра яе поспехі і дасягненні. Затым Ганна Браніслаўваўна расказала пра гісторыю стварэння зборніка, прачытала некалькі вершаў і адказала на пытанні прысутных.

У зборнік “Пяшчота позніх хрызантэм” увайшлі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. Лірычныя творы паэтэсы прасякнуты гарачай любоўю да Беларусі, да мілых сэрцу вобразаў роднага краю.

Калектыў Мярэцкаўскай школы віншуе Ганну Браніславаўну Зінкевіч з выхадам зборніка,  жадае творчага натхнення і надалей радаваць нас сваімі  цудоўнымі творамі.