День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

7 красавіка  адбылася традыцыйная школьная канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў, якая была прысвечана Году навукі. На канферэнцыі было прадстаўлена пяць работ гуманітарнага і прыродазнаўча-матэматычнага накірункаў.

Баброўка Юльяна з 4 класа зацікавілая “Дзядоўнік і Банчэмс — блізняты-браты?” Разам з настаўніцай пачатковых класаў Лявонавай Дзіянай Веньямінаўнай яна знайшла шмат агульнага паміж папулярнай дзіцячай гульнёй і раслінай.

Жук Насця з 6 класа дома разам з татам паліла лучынкі з розных парод дрэў і вызначала, якая лепш і даўжэй гарыць. А пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Завадскай Аксаны Сігізмундаўны даведалася аб асвятленні жылля ў усходніх славян.

Давыдзёнак Марыя з 7 класа разам з кіраўніком гуртка “Дэкаратыўны дызайн” Давыдзёнак Таццянай Барысаўнай ажыццявіла творчы праект  “Лялькі з бабулінага куфэрка”. Марыя прадэманстравала лялькі, якія вырабіла сваімі рукамі.  

Паклонскі Іван з 8 класа разам з настаўніцай  інфарматыкі Ючковіч Анжэлай Іванаўнай даследаваў тэкставы рэдактар        Word. І склаў дапаможнік для работы ў праграме для малодшых школьнікаў.  

Папоў Раман з 9 класа даследаваў уздзеянне пакаёвых раслін на мікраарганізмы, якія знаходзяцца ў паветры. У гэтым яму дапамагала настаўнік біялогіі Кажамяка Святлана Іванаўна.

Юныя даследчыкі годна прадставілі свае работы, а педагогі  дапамаглі дзецям адкрыць для сябе шмат новага.