День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

       15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках патрыятычнай акцыі "Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь" у раённым выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў старшакласнікам. У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі нашай школы Бондар Мікіта і пераможцы акцыі "Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак" Стукан Аляксей і Давыдзёнак Марыя.


      Менавіта ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай атмасферы вучань 8 класа Бондар Мікіта атрымаў свой галоўны дакумент – пашпарт.
        Падчас мерапрыемства былі адзначаны і ўзнагароджаны прызамі і актыўныя ўдзельнікі акцыі па зборы другаснай сыравіны. Сярод іх Давыдзёнак Марыя, якая заняла першае месца ў раёне па зборы пластыкавых бутэлек, сабраўшы 8400 штук і Стукан Аляксей, які заняў другое месца ў раёне па зборы макулатуры,сабраўшы 1150 кг .
     Наша школа таксама адзначана граматай РК ГА "БРСМ" за трэцяе месца ў конкурсе "Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак" ў намінацыі "Збор макулатуры".