День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

            Напрыканцы снежня адбылося закрыццё праекта "Запрашальны квіток", які прысвячаўся Году культуры. Завяршыўся наш цудоўны праект мерапрыемствам, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння аднаго з класікаў беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.


          Адкрывалася мерапрыемства літаратурна-музычнай кампазіцыяй "Усе мы разам ляцім да зор", падрыхтаванай вучнямі 5-9 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Наталіі Анатольеўны Марцінкевіч. Гучалі вядомыя вершы паэта ў выкананні вучняў у суправаджэнні прэзентацыі, якую падрыхтавала загадчыца Мацэбылінскай сельскай бібліятэкі Крысціна Счасная. Шмат цікавай інфармацыі пра паэта расказала арганізатар праекта, член Саюза пісьменікаў Беларусі Ганна Зінкевіч.
                  Падвяла вынікі праекта дырэктар школы Інэса Сцяпанаўна Гражэўская, якая расказала аб вялікай ролі праекта ў эстэтычным, літарурна-мастацкім і патрыятычным выхаванні школьнікаў. Кіраўнік установы адукацыі падзякавала ўсім удзельнікам праекта і яго арганізатарам Ганне Браніславаўне Зінкевіч, Валянціне Іванаўне Барыла і Крысціне Францаўне Счаснай.