День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

          29 лістапада ў адпаведнасці з загадам аддзела адукацыі, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама на базе нашай установы адукацыі адбылося адкрыццё рэсурснага цэнтра "Музыка як сродак эстэтычнага выхавання".

На адкрыцці прысутнічалі метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лаўцэвіч Л.М., кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў музыкі Барыла Н.В. і педагогі нашай школы.
      Падчас адкрыцця дэрэктар установы адукацыі Гражэўская І.С. пазнаёміла з гісторыяй стварэння рэсурснага цэнтра, яго мэтай і задачамі. Затым вучні нашай школы ў вершаванай форме расказалі аб захапленні музыкай і ў выкананні дзіцячай вакальнай групы прагучала песня пра Глыбокае.
     Падрабязна аб рэсурсах, якія маюцца ў цэнтры расказала яго кіраўнік Барыла В.І. Матэрыял размешчаны ў некалькіх блоках: "Урокі музыкі", "Музыка ў дзіцячым садзе", "Пазакласная работа", "Гурткі і факультатыўныя заняткі", "У дапамогу настаўніку", кожны з якіх падзелены на некалькі раздзелаў. Сабрана шмат музычнага матэрыялу, сцэнарных распрацовак, тэкстаў песень, нотных дадаткаў, фанаграм і іншага.
          Завяршылася прэзентацыя рэсурснага цэнтра яркім выступленнем членаў вакальнага гуртка.