День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

     

    У 2016/2017 навучальным годзе прадаўжаецца сумесны праект Міністэрстваў адукацыі і спорту пад назвай "300 талентаў для Каралевы" . Галоўныя героі - школьнікі малодшых класаў, якія падаюць надзеі ў лёгкай атлетыцы, што называюць "каралевай спорту". Рэспубліканская спартыўна - масавая акцыя стартавала ў маі, калі прайшоў першы этап тэсціравання вучняў  пачатковых класаў. Па выніках тэсціравання чацвёра вучняў нашай школы прайшлі ў другі этап. Гэта – Драздовіч Кірыл, Трайкоўскі Даніла, Жук Іван, Валабуеў Уладзіслаў. У верасні яшчэ раз былі правераны іх рэзультаты і нашы вучні апынуліся ў ліку лепшых юных лёгкаатлетаў вобласці.
      29 верасня Кірыл, Даніла, Ваня і Уладзіслаў разам са сваёй настаўніцай фізічнай культуры Давыдзёнак Ядвігай Вікенцьеўнай прынялі ўдзел у паўторным тэсціраванні пераможцаў першага этапа. Вучні здавалі пяць тэстаў - бег 30метраў, чаўночны бег 4х9м, скачок у даўжыню з месца, кіданне мяча,  бег 800 метраў. З усімі тэстамі дзеці справіліся выдатна і пацвердзілі свае рэзультаты. Усе атрымалі памятныя медалі, дыпломы і шмат прыемных уражанняў ад мерапрыемства.