Молодежь за безопасность
Дзень настаўніка - 2021
Единство в нас
С Днём народного единства!
#31годБРПО
Першавераснёўская лінейка - 2021
Апошні званок - 2021

          Вось і перагарнула лета сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся канікулы. Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі – шасцігодкамі, якія пачынаюць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў. Першакласнікаў сёлета ў нас дзесяць, разам з класным кіраўніком Лявонавай Дзіянай Веньямінаўнай  пад апладысменты яны прыйшлі на ўрачыстую лінейку. У гэты святочны дзень нас прыйшлі павіншаваць ганаровыя госці: начальнік Глыбоцкага аддзела ўнутраных спраў Круклінскі Валерый Геранімавіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СУП “Мярэцкія” Віктар Усеваладавіч Дубаўка, метадыст аддзела па адукацыі Коц Наталля Зыгфрыдаўна.

         Усіх прысутных павіншавала з пачаткам новага навучальнага года дырэктар Інэса Сцяпанаўна Гражэўская.

           На святочнай лінейцы прагучалі вершы з вуснаў першакласнікаў, а таксама словы віншавання ад выпускнікоў.

          Самы хвалюючы моманта свята - першы званок, які далі вучаніца 1класа Жалткевіч Валерыя   і вучань 9 класа Міхно Ягор.