Молодежь за безопасность
Дзень настаўніка - 2021
Единство в нас
С Днём народного единства!
#31годБРПО
Першавераснёўская лінейка - 2021
Апошні званок - 2021

            29 мая па ўсё краіне ў школах збіраюцца разам на святочнай лінейцы вучні, педагогі, ганаровыя госці, бацькі, каб сказаць выпускнікам добрыя словы і пажадаць ім пасвяховай здачы экзаменаў, а ўсім школьнікам вясёлага бяспечнага адпачынку. У гэты дзень празвінеў апошні званок для  11-ці выпускнікоў нашай школы.

       На святочнай лінейцы ў нашай школе прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госці – старшыня раённага савета дэпутатаў Цяліца В.М., намеснік дырэктара УП "Мярэцкія" Дубаўка В.У.,  старэйшы інспектар прафілактыкі Кукавенкаў В.Л. З прывітальнымі словамі да вучняў звярнуліся Цяліца В.М., Кукавенкаў В.Л., дырэктар школы Гражэўская І.С., класны кіраўнік 9 класа Ючковіч А.І., першая настаўніца выпускнікоў Шыпіла І.М.

    Традыцыйна на апошняй лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні па выніках навучальнага года. Выдатнікі, Піліпёнак Вераніка, Сойка Анастасія, Карабёнак Паліна, Чыжэўская Марыя, Карабёнак Аліна, атрымалі лісты падзякі. Дыпломамі і граматамі былі адзначаны таксама вучні за высокія рэзультаты ў вучобе, спорце,  мастацтве, даследчай дзейнасці 

   

           У добры шлях, выпускнікі!      

                                                                          Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці  В.І.Барыла