Інфармацыя для выпускнікоў. Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны...
Открытый диалог "Конституция - сила закона"
Завершилась акция "Наши дети"
Участие в акции "Дети Беларуси - ветеранам и будущим поколениям!""
"Наши дети"
План работы на зімовых канікулах
Поздравляем победителей республиканского конкурса опытнических...

           

         Вось і перагарнула лета сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся канікулы. Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі – шасцігодкамі, якія пачынаюць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў. Першакласнікаў сёлета ў нас васямнаццаць, разам з класным кіраўніком Давыдзёнак Таццянай Барысаўнай пад апладысменты яны прыйшлі на ўрачыстую лінейку. У гэты святочны дзень нас прыйшлі павіншаваць ганаровыя госці: першы сакратар Глыбоцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” Вольга Іванаўна Хімянкова, начальнік Глыбоцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васілій Уладзіміравіч Завадскі, намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Залатая падкова” Аляксандр Дзмітрыевіч Стукан, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СУП “Мярэцкія” Віктар Усеваладавіч Дубаўка, старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Іванаўна Вайцюль.

       Усіх прысутных павіншавала з пачаткам новага навучальнага года дырэктар Інэса Сцяпанаўна Гражэўская.

         На святочнай лінейцы прагучалі вершы з вуснаў першакласнікаў, а таксама словы віншавання ад выпускнікоў.

         Самы хвалюючы моманта свята - першы званок, які далі вучань 1 класа Турчыновіч Уладзімір і вучаніца 9 класа Рудніцкая Вераніка.

                                                              Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В.І.Барыла